Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 55474 документов. Показано: 14 за последние 30 дней.

Шлях да поспехаў   / Лапіцкая, Алеся /

Выкарыстанне беларускай мовы - значны складнік пазітыўнага іміджу многіх айчынных вытворцаў. Пытанні эфектыўнасці беларускай мовы ў рэкламе абмеркавалі бізнесмены, мовазнаўцы і прадстаўнікі дзяржаўных устаноў падчас круглага стала "Беларуская мова і бізнес". Мерапрыемства адбылося ў Інстытуце мовазаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   02.03.2018
Рубрика: Наука и властьНАН Беларуси
Карысна, смела, інфарматыўна   / Лапіцкая, Алеся /

На працягу Года навукі свет пабачылі шмат работ вучоных-гуманітарыяў. Сярод самых карысных выданняў - кніга загадчыка аддзела архітэктуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Таццяны Гаранскай "Города Беларуси в изобразительном искусстве XX - начала XXI века".

Источник: Літаратура і мастацтва,   29.12.2017
Рубрика: Сотрудники НАННАН Беларуси
Між сучаснасцю і мінулым   / Лапіцкая, Алеся /

Падрыхтоўка "Гістарычнага слоўніка беларускай мовы" ў 37 выпусках распачалася ў 1960 годзе пад кіраўніцтвам загадчыка сектара гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук БССР Аркадзя Жураўскага. На прэзентацыю слоўніка ў НАН Беларусі завіталі прадстаўнікі некалькі пакаленняў мовазнаўцаў, а таксама шматлікія паважаныя госці, сярод якіх старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя, дырэктар Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў і інш.

Источник: Літаратура і мастацтва,   17.11.2017
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАННаука и общество
Пад крыламі ластаўкі   / Лапіцкая, Алеся /

Першы том выдання «Яўгенія Янішчыц: творы, жыццяпіс, каментарыі» ў чатырох тамах — адна з самых доўгачаканых сёлетніх кніг. Пастанова Савета Міністраў пра апублікаванне творчай спадчыны паэтэсы была падпісана яшчэ ў 1990 годзе. Да справы далучыліся кандыдат філалагічных навук, дацэнт Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэіміі навук Беларусі Святлана Калядка.

Источник: Літаратура і мастацтва,   28.10.2016
Рубрика: Сотрудники НАН
Самая славянская?..   / Лапіцкая, Алеся /

Беларусь існуе ў культурнай прасторы дзякуючы людзям, якія размаўляюць, чытаюць, пішуць па-беларуску і, вядома, вывучаюць беларускую мову! Выключны стаж і выдатныя поспехі ў гэтай справе мае доктар філалагічных навук прафесар Генадзь Цыхун — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэмік Міжнароднай акадэміі Еўразіі, доктар honoriscausa Сафійскага ўніверсітэта. Генадзь Апанасавіч распавядае пра тое, чым прываблівае беларуская мова сучасных славістаў, і звяртаецца да сучаснай моўнай сітуацыі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   02.09.2016
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Стагоддзе на далоні   / Лапіцкая, Алеся /

У выдавецтве "Беларуская навука" пабачыў свет "Канкарданс беларускай мовы ХІХ ст." Што такое канкарданс патлумачыў аўтар даведнка - малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   12.02.2016
Рубрика: Сотрудники НАННаука и технологии
Набыткі і здабыткі   / Лапіцкая, Алеся /

27 — 29 мая ў Мінску прайшоў VI Міжнародны кангрэс беларусістаў. Сяргей Гаранін, намеснік дырэктара інстытута мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук. Сяргей Гаранін, намеснік дырэктара інстытута мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук адзначыў, што будынак Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі спраектаваны па цэнтрысцкім прынцыпе.

Источник: Літаратура і мастацтва,   05.06.2015
Рубрика: Сотрудники НАННАН Беларуси
Жанчына ў літаратуры: творца альбо аздоба?   / Лапіцкая, Алеся /

Святлана Калядка - літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Адна з галоўных тэм навукоўцы - жанчына ў беларускай літаратуры.

Источник: Літаратура і мастацтва,   06.03.2015
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Да неба і зорак   / Лапіцкая, Алеся /

Да 90-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі ў літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылося адкрыццё выставы «Іван Навуменка.Супрацоўнік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, літаратуразнаўца Ігар Шаладонаў расказаў пра тое, як ішла праца над зборам твораў Івана Навуменкі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   20.02.2015
Рубрика: Сотрудники НАН
Справаздача кафедры   / Лапіцкая, Алеся /

Так склаліся лічбы, што юбілейны год філалагічнага факультэта БДУ стаў значнай датай і для кафедры тэорыі літаратуры, заснаванай дваццаць гадоў таму. На юбілейнае пасяджэнне завіталі і вядомыя навукоўцы, і колішнія выпускнікі уўніверсытэта. Загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Таццяна Валодзіна разам з Міхасём Тычынам прынеслі віншаванні ад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   21.11.2014
Рубрика: Сотрудники НАНМеждународное сотрудничество
Даследчыку - прэмію!   / Лапіцкая, Алеся /

Яўген Гарадніцкі - літаратуразнавец, літаратурны крытык, паэт. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Публікацыі Гарадніцкага змешчаны ў трох з дванадцаці нумароў "Полымя".

Источник: Літаратура і мастацтва,   05.09.2014
Рубрика: Сотрудники НАН
Хронікі лёсаў   / Лапіцкая, Алеся /

«Лісты жыцця і кахання» - у першую чаргу публікацыя эпісталярнай спадчыны Гаўрылы Гарэцкага, стваральніка Беларускай асацыяцыі студэнтаў Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэміі, самага маладога акадэміка Беларускай акадэміі навук. Але за біяграфіямі, за ліставаннем Гаўрылы і Ларысы Гарэцкіх выразна бачыцца жыццё многіх беларусаў ХХ стагоддзя. Лісты доўга захоўваліся ў акадэміка НАН Беларусі Радзіма Гарэцкага, але не знаходзілася галоўнай ідэі, каб іх апублікаваць. Зрэшты, ён вырашыў сабраць у адну кнігу тэксты, дзе выяўляліся адносіны бацькоў.

Источник: Літаратура і мастацтва,   18.07.2014
Рубрика: Сотрудники НАНИстория НАН
Чацверты летапіс   / Лапіцкая, Алеся /

Прэзентацыя другога выдання "Летапісу жыцця і творчасці Аркадзя Куляшова" адбылося ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А. Пушкіна. Аўтар кнігі - Тэрэза Голуб, супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры НАН Беларусі. Юбілейнае выданне было было падрыхтавана выдавецтвам "Беларуская навука".

Источник: Літаратура і мастацтва,   11.04.2014
Рубрика: НАН Беларуси
Два юбілеі – чатыры кнігі?   / Лапіцкая, Алеся /

12 снежня ў бібліятэцы № 1 імя Льва Талстога адбыўся літаратурны вечар «Згадваем прызабытых аўтараў». Мерапрыемства было прысвечана двум літаратурным юбілеям: 120-годдзю з дня нараджэння Андрэя Мрыя (Андрэя Шашалевіча) і 110-годдзю з дня нараджэння Тамары Цулукідзэ, вядомай грузінскай артысткі, аўтаркі многіх твораў на рускай, грузінскай, беларускай мове. Творчасць Андрэя Мрыя была галоўнай тэмай выступленняў супрацоўнікаў АН Валерыя Назарава і Ігара Шаладонава.

Источник: Літаратура і мастацтва,   20.12.2013
Рубрика: Сотрудники НАН